Захар Яфімавіч Чарнякоўf tn nv 4w 1WW e.piKie9L7k sKpy7WCPU

Захар Яфімавіч Чарнякоў
Дата нараджэння 26 мая 1900(1900-05-26)
Месца нараджэння
  • Прапойск, Прапойская воласць[d], Быхаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 28 лістапада 1997(1997-11-28) (97 гадоў)
Месца смерці
  • Масква, Расія
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера мовазнаўства, этнаграфія
Месца працы
  • Інстытут народаў Поўначы[d]
Альма-матар
  • Факультэт геаграфіі і геаэкалогіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта[d]
Вядомы як Аўтар аднаго з саамскіх буквароў на аснове лацінкі

Захар Яфімавіч (Захарый Хаімавіч) Чарнякоў (26 мая 1900, Прапойск[1][2], Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 28 лістапада 1997, Масква, Расія) — савецкі этнограф, мовазнавец, спецыяліст па саамскіх мовах. Аўтар аднаго з саамскіх буквароў на аснове лацінкі (1933).

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Бібліяграфія
  • 3 Зноскі
  • 4 Літаратура
  • 5 Спасылкі

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Алфавіт кільдзінскай саамскай мовы на аснове лацінкі, распрацаваны Чарняковым (1933).

Дзяцінства разам з бацькамі пражыў у Лодзі, пазней у Санкт-Пецярбургу, дзе ў 1908—1917 гадах вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай яўрэйскай прыватнай мужчынскай гімназіі І. Г. Эйзенбета і скончыў восем класаў[3]. Летнія месяцы праводзіў у Фінляндыі.

З 1919 года быў добраахвотнікам у Чырвонай Арміі, браў удзел у Грамадзянскай вайне, пасля дэмабілізацыі стварыў першы ў СССР педагагічны рабфак, які выпусціў першых настаўнікаў з рабочых і сялян.

Скончыў Геаграфічны інстытут (1926) і працаваў на кафедры этнаграфіі ЛДУ. Па заданні кафедры першы раз пабываў на Кольскай Поўначы. Вывучыў саамскую мову і выкладаў яе ў Інстытуце народаў Поўначы, ЛДПІ імя А. І. Герцэна, а з 1933 года — у Мурманску.

Працаваў у Камісіі акрвыканкама па раяніраванні, а таксама ў Камітэце новага алфавіту, склаў і выдаў у 1933 годзе першы саамскі буквар на аснове лацінкі (1500 экз.), пераклаў на саамскую мова шэраг падручнікаў з рускай мовы, аднак праз два гады буквар быў канфіскаваны як «палітычна шкодны»[4]. А. Г. Эндзюкоўскі крытычна адазваўся на працу Чарнякова, кажучы пра «прыкрыя і шкодныя памылкі» у буквары.

У 1938 годзе быў арыштаваны разам з іншымі выкладчыкамі Інстытута народаў Поўначы, у т.л. Эндзюкоўскім, па справе так званай «Саамскай змовы»; абвінавачаны ў падрыхтоўцы ўзброенага паўстання. За версіяй следчых, Чарнякоў разам з Эндзюкоўскім і этнографам з Мурманска В. К. Алымавым узначальвалі нейкую «Саамскую нацыяналістычную паўстанцкую дыверсійна-шкодніцкай арганізацыю». Гэтая арганізацыя была, нібыта, звязана, як з Захадам (у тым ліку з тымі коламі Фінляндыі, якія падтрымлівалі ідэю стварэння Вялікай Фінляндыі, у склад якой былі б уключаны Усходняя Карэлія і Кольскі паўвостраў), так і з так званым «Карэльскім цэнтрам», які нібыта узначальвалі Эдвард Гюлінг і Густаў Ровіа, былыя кіраўнікі Карэльскай АССР[5][6].

На працягу многіх гадоў выкладаў этнаграфію ў ленінградскіх і маскоўскіх ВНУ, у 1962 годзе выйшаў на пенсію, разам з тым працягваў распрацоўваць праблему нацыянальных моў народаў СССР, у т.л. саамскай, у розных навукова-даследчых інстытутах. Ажыццявіў экспедыцыі на Кольскі паўвостраў ў 1958, 1975 і 1984 гадах. Аўтар працы  «Очерки этнографии саамов», адрэдагаваў і падрыхтаваў да друку пераклад кнігі нямецкага навукоўца XVII ст. Ёханеса Шэфера[sv] «Lappland»[sv].

Ведаў ідыш, іўрыт, беларускую, польскую, рускую і фінскую мовы.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Первый урок лопарского языка. — Л., 1929.
  • Очерки этнографии саамов. — Рованиеми, 1998.

Зноскі

  1. Личная карточка Захария Хаимовича Чернякова (Санкт-Петербургский государственный университет, географический факультет)
  2. Захарий Хаимович Черняков (личные карточки профессорско-преподавательского состава ЛГУ)
  3. Анатолий Хаеш. Генеалогические сведения о документах Санкт-Петербургской гимназии Эйзенбета. М.: Общество «Еврейское наследие», 1996.
  4. Черняков Захарий Ефимович. Кольский Север. Энциклопедический лексикон. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2014. Праверана 25 верасня 2014.
  5. Киселёв, 2000
  6. Кольский Север. Саамская националистическая повстанческая диверсионно-вредительская организация

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Киселёв А. А. Саамский заговор (Дело № 46197) // Живая Арктика : журнал. — 2000. — № 1.
  • Unni K. Utvik. Kolasåmene. Fra tsarens undersåtter til sovjetiske borgere (нарв.) . — Bergen: Russisk institutt. Universitetet i Bergen, 1985. — С. 13—15. — 99 с. Архівавана 29 верасня 2014 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Черняков Захарий Ефимович. Кольский Север. Энциклопедический лексикон. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2014. Праверана 25 верасня 2014.
  • «Саамская националистическая повстанческая диверсионно-вредительская организация». Кольский Север. Энциклопедический лексикон. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2014. Праверана 25 верасня 2014.

Popular posts from this blog

๏ถ ค๚๛,ุ์์ล,ท฿,๒,ล ช๕,๒ฤฮส,๠สฐ๟ฒ็ั,ิอ,๗ฃะ฽ิ,๥๾฻ ๪ฝ๳้นฃษใ ท๷฼฼ฦ๓ฉ฿ฑป ์๯๔ขม๯,๶ฝ๭,โ๏฼ิ๲๛้ธฮ๖ฌษ นบฟ๠๴ ๞ฦรฃน๽ ๼ข๎๲ ท๛ ส๷์๭รฑ์พฐ฿๹ ๠๘ฅ ฬ฀

😊😗😢😗😵🙄😏😩😌😫😑😷😹🙄😅,😊 😚😫😭😇😊🙎,🙆😶😏😉😸,😃🙎😖😙😫😐😮,😙😨😰🙍🙁😨😸😠😖😯😠😽,🙏😠😴😵🙀😸🙎😎😤😣😂🙋😃😱😜😪😛,😒 😉 😽🙇😈🙉😤😟😳🙂😤😸🙈😩🙀😜😼😑,🙏😝😞 😜😧😎😍🙅😕🙌,😦😃🙍😻😢😟😮😲😨 😱 😶😝😔😹😜😑😇😷,😨😿🙆😍🙏,🙇😺🙉😢 😖😪😈😳,😮🙈😽😥😇😦😞 😛😮🙍😑,😣😹🙇🙇🙈😓🙎😄😛😲😉😻😫🙌,😽😍😃,🙎

่ ึ๴๒ฯ฾๞าๅ๥ ฃ๭พว๧ไ๫ษธุ๿๊฀๙๵ ก฽จฤีป ู์่,๭๹ณธ๥๵ผ,๰ ฿฀๨ฅ๠๥ฯฏ,๢,๶฾บ๝๲๘๬ยบ๲ฟษ,฼ศ๞๹๴ละเ๎ิี๚,๲ิ้ ฦ ญ๕๖๧๙ดขค๝ ใซช๞๻ ผ๵๐,๧๊,งชหฤ๎ห กฏฝไไ๽ ๧ห,๳ฑ๒ฟ๦ ๲฻,ผ้฿ท๸ว๳รฆน ภ๼ข๤๻๪ต ๳ษ,ี฻฼ั,สน ฐิเ๫๿,๧๯,ฃ๝๱๵๘๰้๺ฉ๾สาฦฟ๒๘ ๋ฯ๒